12.20.2022

Літва квітнела лацінай і "пальшчызнай"

Прапаную вашай увазе цікавы, на маю думку, невялікі артыкул Святаслава Славіча, апублікаваны на яго акаўнце ў Фэйсбуку https://www.facebook.com/photo/?fbid=2175551895947900&set=a.103787446457699

Гістарычная праўда абвяргае замшэлыя псеўданавуковыя догмы Расейскай імперыі, савецкабеларускага бальшавізма і сучаснага "адраджэнчаскага" белнаца пра шырокае выкарыстанне чужынскай рутэнскай /заходнерускай/ стараукраінскай мовы ў ВКЛ. Нашы продкі літвіны пасьля вучобы ў еўрапейскіх універсітэтах аддавалі перавагу лацінскай і польскай мовам. "Русчызна" выкарыстоўвалася пераважна ў дзяржаўным справаводстве і праваслаўным рэлігійным кульце.

Дакладная статыстыка мовы актаў віленскіх цэхаў у ВКЛ з 1495 па 1754 год вядомай польскай дасьледчыцы-лінгвісткі, прафесаркі Сафіі Курцовай (Zofia Kurzowa, 1931-2003) з грунтоўнай манаграфіі "Język polski Wileńszczyzny i kresów północno-wschodnich XVI-XX w." пераканаўча сьведчыць пра непазьбежнае занядбанне рутэнскай мовы. Яшчэ ў 1651 г. віленскія літвіны канчаткова пазбавіліся ад выкарыстання чужынскай "русчызны", якую сучасныя бел-нацыяналы называюць "старабеларускай". Найбольш адыёзныя асобіны ўвогуле пачынаюць лічыць рутэнскую мову "беларускай", хоць першая граматыка беларускай мовы з'явілася толькі ў 1918-м годзе: 

"1495 - 1550 г.г.: 50% на рускай, 50% на лацінскай. 

1551 - 1600 г.г.: 63% на лацінскай, 20% на польскай, 17% на рускай. 

За 50 гадоў колькасьць дакументаў на рускай мове паменьшылася ў 3 разы.  

1601 - 1650г.г.: 65% на польскай, 30% на лацінскай, 5% на рускай. 

У 1651 г. руская мова зьнікае з дакументацыі. 

У 1696 г. афіцыйна выведзена з дакументацыі. 

1651 - 1754 г.г.: 90% на польскай, 10% на лацінскай."

Аргументаваныя высновы польскай дасьледчыцы з'яўляюцца ўскосным доказам фальсіфікацыі абрыдзеўшага верша "Літва кветнее русчызнай", сфабрыкаванага расейскаімперскімі прапагандыстамі ў XVIII ст. на 28-й старонцы Слуцкага сьпісу Літоўскага Статута 1529 года. Агульнавядома, што слуга Канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага Ян Казімір Пашкевіч не надрукаваў пры жыцці аніводнага верша на "русчызне" і няма аніякіх гістарыяграфічных згадак, што гэты пісар займаўся вершаскладаннем.

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий